Міхаіл Захараў агучыў задачу зборнай Беларусі па хакеі на ЧС-2020
Галоўны трэнер Міхаіл Захараў агучыў задачу зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянат свету 2020 года. На турніры, у якім паўдзельнічаюць 16 каманд, беларускія хакеісты мусяць заняць месца, не ніжэйшае за 12-е.
Сусветнае першынство пройдзе ў траўні наступнага года ў Цюрыху і Лазане. Як вядома, беларусы маюць страхоўку ад вылету з эліты, паколькі ў 2021-м праводзяць разам з Латвіяй чэмпіянат свету.
Прэс-канферэнцыя Захарава ў аўторак прайшла на "Чыжоўка-Арэне". Ён таксама адказаў на пытанне пра свой трэнерскі штаб. Прозвішчы памочнікаў галоўнага трэнера ("вядомых спецыялістаў з вялікім вопытам") агучаць у снежні.
- Михаил Михайлович попросил закрыть тему так называемых «отказников». По его словам, все, кто хотят и достоин играть за сборную, будут защищать ее цвета
— Хоккей Беларуси (@hockey_bel) 5 ноября 2019 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.