Міхаіл Захараў узначаліць зборную Беларусі

Пра тое, што Захараў узначаліць нацыянальную зборную, паведамляе Sportbox.ru. На гэтай пасадзе ён зменіць канадскага настаўніка Глена Хэнлана, які нядаўна сышоў. Гэта будзе ўжо трэцяя спроба Захарава трэніраваць зборную — да гэтага ён узначальваў нацыянальную каманду ў 2003—2005 і ў 2009—2010 гадах.

Да нядаўняга часу 52-гадовы спецыяліст працаваў галоўным трэнерам мінскага "Юнацтва".

Нагадаем, што акрамя Захарава ў якасці кандыдатаў на гэты пост называліся прозвішчы Уладзіміра Крыкунова, Эдуарда Занкаўца і Алега Мікульчыка.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі