Мікалай Слюнькоў: “Ніхто пра выбух на ЧАЭС не ведаў. Ні 26-га, і ні 27-га”

Пасля 20 гадоў маўчання Мікалай Слюнькоў, кіраўнік ЦК КПБ у 1983-1987 гадах, распавёў і пра акалічнасці Чарнобыльскай трагедыі. У грамадстве вельмі папулярная думка, што, ведаючы пра выбух на ЧАЭС, партыйныя босы некалькі дзён хавалі інфармацыю ад людзей.

Але Слюнькоў у адзіным за апошнія 20 гадоў інтэрв'ю сцвярджае: нават на наступны дзень пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС пра яе не ведалі не толькі ў Мінску, але і ў Маскве.

“Ніхто нічога не ведаў. І Гарбачоў. Што там, якая радыяцыя, і што радыяцыя, і што там адбылося. І ні 26-га, і ні 27-га. З 30-га чысла мы пачалі эвакуяваць з кожнага населенага пункта. Ішлі па меры абследавання. Знаходзім тут. Эвакуяваць дзяцей, старыкоў, жанчын. Эвакуацыя ішла вельмі складана і прымусова. Ніхто не хацеў сыходзіць, ніхто не хацеў кідаць свае дамы. А пасля — як бы ўсё, і стала ціха. Толькі праз год мы мелі карту з усімі плямамі, якія былі”, — цытуе Мікалая Слюнькова тэлеканал АНТ.

У 2006 годзе Служба бяспекі Украіны — пераемніца тамтэйшага КДБ — зняла грыф “сакрэтна” з некалькіх дзясяткаў дакументаў пра аварыю на ЧАЭС. Ужо 26 красавіка паведамленне пра выбух пайшло ў Маскву — у КДБ СССР:

“Абстаноўка на АЭС, у г. Прыпяць і прылеглых населеных панктах намі кантралюецца. ЦК Кампартыі Украіны дакладзена”, — гаворыцца ў апошнім абзацы гэтага паведамлення.

26 красавіка, праз некалькі гадзінаў пасла выбуху, пра здарэнне ведаюць у… ЦК Кампартыі Украіны. Верагоднасць, што інфармацыя не прасачылася “наверх” і ў партыйнае кіраўніцтва суседняй Беларусі, прывідная.

Што праўда, інфармацыйнае паведамленне пра аварыю КДБ Украіны накіраваў у ЦК Кампартыі толькі ў панядзелак, 28 красавіка. Выбух адбыўся ў ноч на суботу, 26-27 красавіка афіцыйнай перапіскі не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі