Мінадукацыі прапануе ўвесці мабільны тарыф "Настаўніцкі"

Пра гэта паведаміў рэктар Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Жук.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, гэта адна з прапаноў, якія разглядаюцца цяпер мабільнымі аператарамі Беларусі — па сацыяльнай падтрымцы настаўніцтва. Тарыф "Настаўніцкі" прадугледжвае зніжкавую сістэму на тэлефонныя размовы.

Папярэднія перамовы наконт такой меры прайшлі ў Міністэрстве адукацыі, і цяпер ідзе праца па магчымай рэалізацыі такога праекта. Жук адзначыў, што пакуль яшчэ рана казаць пра тэрміны ўвядзення такога плану.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі