Мінінфармацыі пагражае ўзмацніць адказнасць уладальнікаў сайтаў

Улады Беларусі плануюць зрабіць больш жорсткай адказнасць уладальнікаў сайтаў за апублікаваныя каментары. Пра гэта паведаміла сёння міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Паводле яе словаў, якія перадае АФН, ужо падрыхтаваныя папраўкі ва ўказ №60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт". Гэтыя папраўкі дазволяць "зачыніць" шчыліны, якімі карыстаюцца ўладальнікі сайтаў, каб пазбегнуць адказнасці за каментатараў на сваіх рэсурсах.

Фота — Fotolia, ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі