Мінскае "Дынама" выйшла ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы (відэа)
У Брэсце беларускі клуб згуляў у дадатковы час унічыю са швейцарскім "Цюрыхам" 1:1 і па суме двух матчаў выйшаў у наступны раўнд.
Мінскае "Дынама" выйшла ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. У матчы ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда другога па значнасці еўракубкавага турніру мінчане згулялі ўнічыю са швейцарскім "Цюрыхам" 1:1 (першы матч на выездзе "Дынама" выйграла з лікам 1:0).
Лік у сустрэчы адкрылі госці. Ужо на 4-й хвіліне правалілася абарона "Дынама" і Шамрыці замкнуў перадачу, паразіўшы пустыя вароты.
У асноўны час гульня праходзіла пад дыктоўку беларускага клуба, аднак забіць не ўдавалася.
Ужо напрыканцы другога дададзенага тайма пасля падачы вуглавога чарнагорскі нападаючы бела-сініх Фатас Бечырай галавой распячатвае вароты "Цюрыха" і выводзіць "Дынама" ў наступны раўнд.
"Думаю, што "Дынама" сёння паказала добры футбол. Мы дапусцілі толькі адну памылку, таму давялося гуляць 120 хвілін. Такое бывае, гэта футбол. Хочацца сказаць дзякуй заўзятарам. Атмасфера на стадыёне была выдатнай", ― адзначыў пасля матчу галоўны трэнер сталічнага клуба Вук Рашавіч.
Фота: tut.by Відэа: by.tribuna.com