Мінскае футбольнае “Дынама” прайграла “Жальгірысу” з буйным лікам
Гэта быў выязны матч.
Мінскі футбольны клуб “Дынама” саступіў у таварыскім матчы літоўскаму “Жальгірысу”. Гульня прайшла 8 ліпеня ў Вільні і скончылася з лікам 0:3.
У першым тайме дынамаўцы згулялі наступным складам: Ігнатовіч, Чыж, Шасцілоўскі, Канцавы, Карповіч, Варанкоў, Капленка, Яроцкі, Бялевіч, Някшу, Скавыш.
У другім тайме склад быў наступны: Лебедзеў, Сокал, Бандарэнка, Швецаў, Зыль, Гарбачык, Патароча, Пацко, Кійко, Някшу (Кучараў, 65), Скавыш (Бабрук, 66).
Мінскае “Дынама” — сярэбраны прызёр леташняга чэмпіяната Беларусі і сёлета таксама прэтэндуе на медалі. На сёння ён трымаецца на другім радку нацыянальнага першынства сярод каманд вышэйшай лігі.
“Жальгірыс” з’яўляецца дзеючым чэмпіёнам Літвы па футболе ў элітным дывізіёне.