Мінская ДАІ злавіла 3,5 тысячы аматараў размаўляць па тэлефоне за рулём

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя з 1 па 10 красавіка праводзіла рэйдавыя мерапрыемствы пад назвай “Мабільны тэлефон”. За гэты час мінскія інспектары злавілі болей за 3,5 тысячы парушальнікаў правілаў дарожнага руху, якія размаўлялі па тэлефоне за рулём.

У часе гэтай акцыі ДАІ ўзмацніла кантроль за ўладальнікамі тэлефонаў, па якіх можна размаўляць без выкарыстання рук. Выявіць такіх парушальнікаў значна складаней, чым уладальнікаў прасцейшых тэлефонных апаратаў. Але ж інспектары злавілі немалую колькасць парушальнікаў і абяцаюць, што працягнуць працу па іх выяўленні. У планах ДАІ як рэйдавыя мерапрыемствы, так і прафілактычныя акцыі.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць, што за размовы па тэлефоне за рулём можна атрымаць штраф у дзве базавыя велічыні, а  за паўторнае парушэнне цягам года — да 8 базавых велічынь, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі