Мінздароўя падазрае "Ежедневник" у шкодзе нацыянальнай бяспецы

Мінздароўя падазрае "Ежедневник" у шкодзе нацыянальнай бяспецы

Журналісцкае расследаванне інтэрнэт-газеты "Ежедневник", прысвечанае выкарыстанню паўднёвакарэйскай вакцыны "Эўпента", выклікала рэзкую рэакцыю з боку Міністэрства аховы здароўя. 

"Мяркуем, што фармат падачы інфармацыі і грубае выкладанне фактаў у артыкулах, апублікаваных на адным з інтэрнэт-рэсурсаў і перадрукаваных іншымі СМІ, могуць нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь у сферы аховы здароўя", — заявіла прэс-служба ведамства.

У Мінздароўя паведамляюць, што накіравала адпаведныя дакументы ў Генпракуратуру.

Як паведамляла раней Еўрарадыё, напярэдадні інтэрнэт-выданне "Ежедневник" апублікавала гучнае журналісцкае расследаванне. Яго аўтар Сяргей Сацук сцвярджае, што беларускім дзецям знарок прышчапляюць неправераную вакцыну, якая не мае беларускай сертыфікацыі. 

Сяргей Сацук быў у эфіры Еўрарадыё і адказаў на нашыя пытанні наконт свайго расследавання. Адказы можна пачуць на відэа. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі