Мітрапаліт Кандрусевіч: Ва ўніверсітэтах недахоп у выкладанні па-беларуску

На думку краўніка каталіцкага касцёла ў Беларусі існуе недахоп у выкладанні прадметаў ва універсітэтах на роднай мове. Са словаў Кандрусевіча, ён ведае гэта з размоваў са студэнтамі.

"Як ўспрымае беларускую мову грамадства - іншая справа. Мы бачым, што ў краіне не так шмат беларускамоўных школ і гімназій. Я сустракаюся са студэнтамі, з размоў з якімі магу заўважыць, што існуе недахоп у выкладанні прадметаў на беларускай мове. Але з боку касцёла мы робім усё магчымае, так як, напрыклад, набажэнствы ў нас праводзяцца ў асноўным на беларускай мове", — заявіў Тадэуш Кандрусевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі