Мізагінія і закрытасць рэжыму? Чаму байнэт выбухнуў праз фоташоп Качанавай

Кочанова до и после фотошопа
Наталля Качанава да і пасля фоташопу / Калаж https://www.zerkalo.io/

"Нашы людзі занадта моцна зацыкліваюцца на тым, хто як выглядае. Так быць не павінна", кажа Еўрарадыё псіхолаг Наталля Скібская, якую мы папрасілі пракаментаваць хвалю абмеркаванняў інтэрнэт-карыстальнікамі адрэтушаваных фатаграфій кіраўніцы Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай.

"Навошта так "вылізваць", гэта ж страшна!" пішуць у сацсетках. На думку псіхолага, страшна зусім не гэта.

Мизогиния и закрытость режима? Почему байнет взорвался из-за фотошопа Кочановой

Наталля Скібская: Беларусы занадта шмат увагі надаюць знешнасці, і часта гэта звязана з тым, што ў нас у краіне занадта моцна ўсё зашыфравана. Палітыкі і чыноўнікі імкнуцца не расказваць пра тое, як жывуць, што з імі наогул адбываецца. Вось чаму людзі і цыкляцца на нейкіх сумежных рэчах замест таго, каб абмяркоўваць іх дрэнныя або добрыя ўчынкі.

Добры прыклад — апошняя рэакцыя на Лукашэнку. Людзі абмяркоўваюць, якая ў яго павязка на руцэ, які колер твару, спрачаюцца — васковы ці сапраўдны, як ён у прынцыпе выглядае, на што хварэе і калі памрэ.

І гэта зразумела, бо хочацца будаваць прагнозы на будучыню, а ніякай інфармацыі няма. Праз паранаідальнасць улады ў грамадстве занадта шмат нявызначанасці. Вось людзі і спрабуюць прадказаць нейкую гіпатэтычную будучыню на падставе таго, што бачаць.

Улады гэта разумеюць, і, зыходзячы з запыту, падаюць нам пэўную карцінку. Здымак павінен паказаць, што намаляваны на ім чалавек жывейшы за ўсіх жывых — вось такі пасыл.  

Такім чынам фокус робіцца на знешнасці, а не на асобасных якасцях.

 

Мізагінныя беларусы

Кажучы пра жанчын, хачу сказаць, што наша грамадства ў прынцыпе вельмі мізагіннае. Многія могуць не слухаць, што кажа тая ж Ціханоўская, але будуць абмяркоўваць, у што яна апранутая. Тое ж тычыцца і астатніх. Беларусы вечна абмяркоўваюць у сацсетках, як хто выглядае, як хто за сабой даглядае, як апранаецца. Нас цікавіць вонкавая форма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі