МУС Беларусі супраць увядзення пакарання для кліентаў прастытутак

У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі сумняюцца, што ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці для спажыўцоў паслуг прастытутак значна скароціць аб'ёмы гэтага бізнесу. Для прыкладу ва Ўпраўленні па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі МУС прыводзяць прыклад Швецыі, дзе існуе нават крымінальная адказнасць за карыстанне паслугамі прастытуак, але выкараніць гэтую з'яву там не змаглі. 
Нагадаем, адміністрацыйную адказнасць за карыстанне паслугамі прастытутак прапанавала ўвесці ў Беларусі Генпракуратура. Пра гэта ў панядзелак заявіў начальнік аддзела па нагляду за выкананнем правоў і свабодаў грамадзян Генпракуратуры Павел Радзівонаў.

МУС звяртае ўвагу на тое, што праблемы могуць узнікнуць пры дакументацыі факта карыстання паслугамі прастытутак. Да таго ж спадзявацца, што апошнія будуць дапамагаць праваахоўнікам, не даводзіцца, таму што гэта пазбавіць іх крыніцы прыбытку, паведамляе БЕЛТА.

Дарэчы, паводле звестак міліцыі, у беларускай сталіцы на сённяшні дзень працуюць да 200 прастытутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі