Мясніковіч растлумачыў, чаму падымаюць пенсійны ўзрост

Мясніковіч растлумачыў, чаму падымаюць пенсійны ўзрост

Пра павышэнне планкі пенсійнага ўзросту загаварыў спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч 25 сакавіка 2016 года, калі сустракаўся з працоўным калектывам бабруйскага прадпрыемства "Белшына".

Па словах Мясніковіча, якія перадае БЕЛТА, пытанне ўдасканалення пенсійнай сістэмы неабходна вырашаць комплексна. Пенсійная рэформа закранае не толькі павышэнне парогу выхаду на пенсію, але датычыць удасканалення ўсёй сістэмы.

Мясніковіч патлумачыў неабходнасць такой рэформы не толькі пошукам дадатковых сродкаў для пенсійнага фонду, але і павышэннем эфектыўнасці патэнцыялу працаздольнага насельніцтва. Ён дадаў, што самым прымальным варыянтам лічыць той, які абраў Аляксандр Лукашэнка: для жанчыны пенсійны парог — 58 гадоў, для мужчын —  63 гады.

Дарэчы, спікер Савета Рэспублікі згадаў  і дэнамінацыю, якая адбудзецца сёлета. Ён заявіў, што кіраўнікі, вядома ж, будуць акругляць лічбы ў большы бок. Але наўрад ці інфляцыя складзе больш за 1-2%, лічыць Мясніковіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі