МЗС Беларусі: Рашэнне ЕС контрпрадуктыўнае, але пазітыў ёсць

"Мы адзначаем тэндэнцыю да скарачэння санкцый, — цытуе словы прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных БЕЛТА. — Гэта пазітыўны крок, аднак у цэлым рашэнне ЕС контрпрадуктыўнае. Гэтыя санкцыі бесперспектыўныя і павінны быць цалкам адмененыя. На іх аснове немагчыма выбудаваць партнёрства ў інтарэсах грамадзян Беларусі і ЕС".

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Адпаведнае рашэнне 29 кастрычніка прыняў Савет ЕС. Сёння афіцыйны часопіс Еўрасаюза апублікаваў новы варыянт беларускага "чорнага спісу".
 

Дакумент Савета ЕС з "чорным спісам" можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі