МЗС Беларусі: Сітуацыя з затрыманнем Баўмгертнера — цалкам у прававой сферы
З такой заявай выступіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, "неабходна выразна разумець, што ўзніклая сітуацыя цалкам знаходзіцца ў прававой плоскасці".
Савіных нагадаў, што гаворка ідзе пра значную эканамічную шкоду інтарэсам Беларусі. Таму Следчы камітэт, кіруючыся прынцыпам незалежнасці пры ажыццяўленні сваіх паўнамоцтваў, узбудзіў крымінальную справу і прыняў рашэнне пра затрыманне Уладзіслава Баўмгертнера, растлумачыў дыпламат.
Савіных заклікаў не палітызаваць справу расійскага бізнэсоўца.
Фота — ria.ru