МЗС не акрэдытавала ніводнага журналіста Еўрарадыё

МЗС не акрэдытавала ніводнага журналіста Еўрарадыё

Міністэрства замежных спраў не акрэдытавала нічоднага журналіста Еўрарадыё. 

Як паведамлялася раней, з 2 кастрычніка былі ануляваныя акрэдытацыі абсалютна ўсіх замежных журналістаў у Беларусі. 5 кастрычніка МЗС апублікавала новыя правілы акрэдытацыі і пачало прыём заявак. Заяўкі на часовую акрэдытацыю ведамства абяцала разгледзець на працягу 5 дзён. 

І хаця 5 дзён пасля падачы заявак Еўрарадыё прайшлі, афіцыйнага адказу з МЗС мы пакуль што не атрымалі. Нам паведамілі, што тэрмін разгляду працягнуты, а паперу пра гэта мы атрымаем у бліжэйшы час. 

7 кастрычніка прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз казаў, што ведамства атрымала больш за 70 заявак ад 15 замежных СМІ. 

Першыя акрэдытацыі замежным журналістам МЗС выдала ў пятніцу, 9 кастрычніка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі