МЗС не мае звестак пра загінулых і пацярпелых беларусаў у Балгарыі

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на МЗС Беларусі. Дыпламаты кажуць, што яны на пастаяннай аснове падтрымліваюць кантакты з гарадскімі ўладамі курортных гарадоў, адміністрацыямі гатэляў. Па запытах з Беларусі ўдакладняецца сітуацыя ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў зоне стыхійнага бедства.



Нагадаем, што не менш за 10 чалавек, у тым ліку адно дзіця, загінулі ў выніку паводкі ў Балгарыі. У паліцыі кажуць, што колькасць ахвяраў можа павялічыцца.



Паводка, выкліканая моцнымі залевамі, нанесла найбольшую шкоду партоваму гораду Варна, размешчанаму ля ўзбярэжжа Чорнага мора. Там вада змыла машыны, затапіла вуліцы і дамы. Некаторыя раёны горада засталіся без электрычнасці.



Фота — topnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі