СМІ: На Аляксандра Глеба прэтэндуюць тры беларускія клубы, у тым ліку і БАТЭ

СМІ: На Аляксандра Глеба прэтэндуюць тры беларускія клубы, у тым ліку і БАТЭ

Да Аляксандра Глеба праяўляюць цікавасць тры беларускія клубы — БАТЭ, “Тарпеда-БелАЗ” і “Іслач”. Пра гэта паведамляе “Прессбол”. 36-гадовы футбаліст з пачатку лета мінулага года знаходзіцца без клуба (апошнім месцам працы былі самарскія “Крылы Саветаў”). Нядаўняя спроба працаўладкавацца ў Казахстане ў “Кайраце” не дала выніку. Зусім магчыма, што самы вядомы беларускі футбаліст вырашыць пагуляць у Беларусі.

Глеб гуляў у БАТЭ ў 1999-2000 гадах, пасля выступаў за “Штутгарт”, “Арсенал”, “Барселону”, іншыя каманды Англіі, Германіі, Расіі, Турцыі. У Барысаў ён вяртаўся ў 2012-м, 2015-м і 2016-м гадах. Летась Глеб спадзяваўся таксама вярнуцца ў БАТЭ, каб у еўракубку згуляць з лонданскім “Арсеналам”, аднак клуб ён у той час не зацікавіў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі