На Аўстралію абрынуўся магутны ўраган "Марсія" (відэа)

20 лютага на ўсходняе ўзбярэжжа Аўстраліі абрынуўся магутны ўраган "Марсія". Ён пашкодзіў дамы (у некаторых будынкаў былі сарваныя дахі) і лініі электраперадач, вырываў дрэвы. Як інфармуе РІА "Новости", без святла ў рэгіёне засталіся каля 33 тысяч дамоў. Мясцовыя ўлады аднак настроеныя аптымістычна, паколькі чакалі большых стратаў ад стыхіі.

Людзей заклікаюць не выходзіць з дамоў, хавацца ў ванных пакоях і прыбіральнях, як "найбольш моцных частках памяшканняў".

Адначасова ў пятніцу на паўночнае ўзбярэжжа кантынента абрынуўся ўраган "Лэм". Аднак там знаходзяцца малазаселеныя тэрыторыі, таму стыхія не нарабіла шмат шкоды.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі