На Аўтазаводскай лініі мінскага метро адбыўся тэхнічны збой
Увечары 23 кастрычніка на Аўтазаводскай лініі мінскага метрапалітэна адбыўся збой у графіку руху цягнікоў. Прэс-служба метро патлумачыла ўсё тэхнічнымі прычынамі і паведаміла, што затрымка склала толькі пяць хвілін.
"23.10.2018 у 19.28 па тэхнічных прычынах адбыўся збой у графіку руху цягнікоў па ст. "Магілёўская". У 19.33 рух быў адноўлены. Прыносім прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Між тым, tut.by са слоў чытачоў паведамляе, што рух дагэтуль адбываецца з перапынкамі. Па словах аднаго з пасажыраў, на кожнай станцыі цягнік стаіць каля пяці хвілін.
23.10.2018 в 19.28 по техническим причинам произошёл сбой в графике движения поездов по ст. Могилёвская. В 19.33 движение было восстановлено. Приносим извинения пассажирам за временные неудобства.
— Минский метрополитен (@minskoemetro) October 23, 2018