На беларускай зямлі ў Сочы паставілі сістэму супрацьпаветранай абароны
Пра гэта 21 студзеня падчас сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу беларускіх СМІ паведаміў Аляксандр Лукашэнка.
"Спорт — гэта вялікая палітыка, — цытуе словы кіраўніка Беларусі "Прессбол". — Пуцін пастаянна сядзіць у Сочы, бо ведае: калі ён у кожную дзірку не ўлезе, не забяспечыць бяспеку, з'явяцца праблемы. Вы ведаеце, у нас там ёсць свае гасцініцы, астравок беларускай зямлі. Там стаіць цэлая сістэма супрацьпаветранай абароны! Я расіянам кажу, маўляў, не трэба мяне абараняць, а ў адказ: прабачце, што на вашай зямлі паставілі, аднак мы павінны забяспечыць бяспеку. У іх з дзясятак такіх комплексаў пастаўлена, мыш не прапаўзе".
Нагадаем, зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочы пройдуць у лютым 2014 года.
Лукашэнка раскрытыкаваў Домрачаву: Як можна было прайграць Бергер?
Фота — ria.ru