На Гомельшчыне дарога пад аўто правалілася ў меліярацыйны канал (фота)
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Ельскім раёне.
Як паведамляе прэс-служба выратавальнікаў, аварыйная брыгада электрыкаў ехала на аўтамабілі паміж двума вёскамі — Княжабор'е і Бабруйкі. Вада падмыла дарогу, і над шлюзам утварыўся правал 10 на 12 м. У выніку аўтамабіль праваліўся ў меліярацыйны канал. Пацярпелых няма.
Фота — mchs.gov.by