На месцы крушэння малазійскага Боінга знайшлі новыя чалавечыя парэшткі

У часе вывазу абломкаў збітага ў ліпені Боінга кампаніі “Малазійскія авіялініі” знайшлі парэшткі загінулых. Пра гэта 16 лістапада паведаміў журналістам кіраўнік МНС самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксей Каструбіцкі.

У нядзелю ў населеным пункце Грабава Данецкай вобласці пачаліся працы па вывазе абломкаў самалёта. Эксперты з Нідэрландаў пазначаюць часткі лайнера, падрыхтаваныя для вывазу, спецыяльнай фарбай, пасля чаго іх апісваюць і грузяць на аўтамабілі, паведамляе ТАСС.

Праца галандскіх экспертаў на месце крушэння самалёта рэгламентуецца пратаколам, падпісаным Нідэрландамі, АБСЕ і гэтак званай ДНР.
Самалёт кампаніі “Малазійскія авіялініі” быў збіты 17 ліпеня. Усе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце, загінулі. Пераважная большасць ахвяраў трагедыі былі грамадзянамі Нідэрландаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі