На мясцовых выбарах датэрмінова прагаласаваў амаль кожны дзясяты
За два дні датэрміновага галасавання на мясцовых выбарах выбарчыя ўчасткі наведала больш за 680 тысяч грамадзян, або 9,8% выбарцаў.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.
Паводле яго словаў, найбольш актыўна галасавалі ў Мінску — 10,91%, а таксама на Магілёўшчыне (10,42%) і Віцебшчыне (10,41%).
У Гомельскай вобласці прагаласавалі 10,14% выбаршчыкаў, Мінскай — 9,22%, Брэсцкай — 8,94%, Гродзенскай — 8,13% .
На паўторных выбарах у Палату прадстаўнікоў па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе №36 прагаласавала 7,11% выбаршчыкаў.
Датэрміновае галасаванне праходзіць з 18 па 22 сакавіка, асноўнае галасаванне адбудзецца 23 сакавіка.
Фота — vdobrushe.by