На мяжы з Літвой зноў вялікія чэргі

Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае пра вялікія чэргі на выезд з Беларусі ў Літву. Паводле паведамлення, размешчанага на сайце ведамства, у сярэдзіне дня 1 жніўня склалася напружаная сітуацыя адразу ў некалькіх пунктах пропуску. Прычым гэта тычыцца як грузавых, так і легкавых аўтамабіляў.

Найбольшыя чэргі традыцыйна сабраліся ў “Каменным Логу” — там стаіць 450 грузавікоў і 100 легкавых машын. У “Катлоўцы” 120 грузавікоў і 50 легкавікоў. Таксама чакаецца павелічэнне чаргі на выезд у “Беняконях”.

У сувязі з такой абстаноўкай Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендуе выбіраць маршруты руху ў літоўскім кірунку з улікам аператыўных дадзеных, якія размяшчаюцца на партале ведамства кожныя дзве гадзіны.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі