На ўкраінска-беларускай мяжы пільна даглядаюць футбольных фанатаў
На ўкраінска-беларускай мяжы беларускія мытнікі і памежнікі пільна даглядаюць футбольных заўзятараў, якія ездзілі ў Львоў. Нагадаем, што 5 верасня там адбыўся футбольны матч паміж зборнымі Беларусі і Украіны. Матч скончыўся перамогай украінскай зборнай з лікам 3:1. Перад сустрэчай у Львове прайшоў супольны марш украінскіх і беларускіх фанатаў пад лозунгамі салідарнасці.
Як кажуць відавочцы, у цягніках, якія вяртаюцца з Украіны ў Беларусь мытнікі даглядалі ў футбольных фанатаў кожную сумку. Памежнікі запісвалі футбольных фанатаў у нейкі асаблівы спіс, перадае Радыё "Свабода".
Фота: svaboda.org