Надвор’е на нядзелю: +19-25, у асобных раёнах навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 30 чэрвеня ў Беларусі будзе хмарна з праясненнямі.
Уначы па ўсходзе, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей прагрымяць навальніцы. Раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер паўночна-заходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-15 градусаў цяпла, удзень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.