Надвор’е на нядзелю: цёпла, да +29 на паўднёвым усходзе
16 чэрвеня чакаецца пераменная хмарнасць.
Уначы на паўднёвым усходзе, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёвы 5-10 метраў за секунду, пры навальніцах — парывы да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 7-12 градусаў, па паўднёвым усходзе — да плюс 16 градусаў. Удзень прагназуецца ад 22 да 27 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да +29 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.