Надвор’е на панядзелак: навальніцы, залевы, град
3 чэрвеня ў Беларусі будзе хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Уначы на поўдні краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, кароткачасовыя дажджы. На поўдні прагназуюцца моцныя залевы, у дзённыя гадзіны магчымы град.
Вецер паўночна-ўсходні ўмеркаваны. Пры навальніцах парывісты. Удзень у многіх раёнах моцны вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі папярэджваюць пра неспрыяльныя метэаралагічныя з’явы і ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэмпература паветра складзе ўначы 12-18 градусаў. Удзень паветра прагрэецца ад 18 да 26 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.