Надзвычай трывожна і рашуча асуджаема: хто заклапочаны знішчэннем TUT.by

Сусветная грамадскасць пастаянна выказвае занепакоенасць з нагоды рэпрэсій у Беларусі — і гэта ўжо стала мемам / tjournal.ru
Сусветная грамадскасць пастаянна выказвае занепакоенасць з нагоды рэпрэсій у Беларусі — і гэта ўжо стала мемам / tjournal.ru

Неўзабаве пасля блакавання TUT.by міжнародныя арганізацыі і прадстаўніцтвы замежных дзяржаў выступілі са шматлікімі заявамі, дзе рашуча асудзілі пераслед найбуйнейшага навінавага сайта Беларусі. Еўрарадыё сабрала асноўныя выказванні:

Чрезвычайно тревожно и решительно осуждаемо: кто озабочен уничтожением TUT.by

Еўрапейскі Саюз: "Пераслед журналістаў павінен быць спынены, і ўсе затрыманыя павінны быць неадкладна вызваленыя, як і ўсе палітычныя зняволеныя. ЕС таксама заклікае пакласці канец гвалту і рэпрэсіям у дачыненні да мірных маніфестантаў і цэлага шэрага груп, у тым ліку праваабаронцаў, прадстаўнікоў меншасцей, а таксама палітычнай апазіцыі.

Вінаватыя ў парушэннях правоў чалавека не могуць заставацца беспакаранымі, і ЕС каардынуе з міжнароднай супольнасцю намаганні па прыцягненню вінаватых да адказнасці. ЕС падтрымлівае патрабаванне беларусаў аб захаванні правоў чалавека і асноўных свабод і будзе працягваць падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і незалежныя СМІ".

Чрезвычайно тревожно и решительно осуждаемо: кто озабочен уничтожением TUT.by

Святлана Ціханоўская: "Сёння мы ўсе — сведкі наўмыснага забойства медыя і незалежнага партала TUT.by. Ён 20 гадоў спраўна паведамляў беларусам праўдзівыя навіны і быў узорам незалежнай прэсы.

Мы патрабуем неадкладнай рэакцыі ЕС, тэрміновага запуску праграмы падтрымкі незалежных СМІ, абароны журналістаў і дапамогі для працягу працы, насуперак рэпрэсіям. Мы настойваем, што трэба ўвесці санкцыі ў дачыненні да ўсіх адказных за рэпрэсіі ў адрас рэдакцый, журналістаў і блогераў".

Чрезвычайно тревожно и решительно осуждаемо: кто озабочен уничтожением TUT.by

Амбасада ЗША ў Беларусі: "Злучаныя Штаты асуджаюць неаслабны пераслед рэжымам Лукашэнкі незалежнага партала TUT.by, яго журналістаў і супрацоўнікаў. Гэтыя спробы выкараніць незалежнае мысленне — у духу горшых падзей мінулага стагоддзя. Беларусь узяла на сябе міжнародныя абавязацельствы паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, і Злучаныя Штаты чакаюць, што Беларусь будзе выконваць гэтыя абавязацельствы.

Злучаныя Штаты зноў заклікаюць пакласці канец рэпрэсіям супраць незалежных СМІ, мірных пратэстоўцаў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасці і працягваюць заклікаць да прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто здзейсніў злоўжыванні. Злучаныя Штаты выступаюць у падтрымку суверэннай і незалежнай Беларусі, якая выконвае міжнародныя абавязацельствы па абароне правоў чалавека".

Чрезвычайно тревожно и решительно осуждаемо: кто озабочен уничтожением TUT.by

МЗС Літвы: "Сумна бачыць рэпрэсіі нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі супраць аднаго з апошніх незалежных беларускіх навінавых сайтаў TUT.by і яго журналістаў. Літва гатовая стаць домам ўдалечыні ад дому для ўсіх, хто шукае прытулак. Разам мы пераможам тыранію і хлусню!”

Чрезвычайно тревожно и решительно осуждаемо: кто озабочен уничтожением TUT.by

МЗС Латвіі: "Я асуджаю блакаванне незалежнага беларускага СМІ TUT.by і рэпрэсіі супраць яго супрацоўнікаў. Гэта недапушчальна і супярэчыць міжнародным абавязацельствам Беларусі. Заклікаю афіцыйны Мінск аднавіць працу сайта і спыніць пераслед журналістаў".

Чрезвычайно тревожно и решительно осуждаемо: кто озабочен уничтожением TUT.by

МЗС Эстоніі: "Рашуча асуджаем рэпрэсіі супраць найбуйнейшага навінавага сайта Беларусі TUT.by. Беларусь не могуць і не прымусяць замаўчаць! Будзем сачыць за развіццём падзей, баючыся за бяспеку журналістаў, у тым ліку Марыны Золатавай".

Чрезвычайно тревожно и решительно осуждаемо: кто озабочен уничтожением TUT.by

Савет Еўропы: “Савет Еўропы заклікае ўлады Беларусі спыніць аказваць далейшы ціск на СМІ. Нядаўнія крокі ў дачыненні да TUT.by і журналістаў выклікаюць трывогу і ідуць насуперак з прынцыпам свабоды выказвання меркавання, адным з асноўных правоў чалавека".

Чрезвычайно тревожно и решительно осуждаемо: кто озабочен уничтожением TUT.by

АБСЕ: "Сённяшнія падзеі вакол TUT.by, аднаго з самых вядомых незалежных медыя-парталаў у Беларусі, і яго журналістаў яшчэ раз падкрэсліваюць надзвычай трывожную сітуацыю са свабодай СМІ, доступам да інфармацыі і бяспекай журналістаў у краіне. Блакаванне сайта — крайняя мера і непрапарцыйнае ўмяшанне ў дзейнасць СМІ і толькі пагаршае сітуацыю".

Чрезвычайно тревожно и решительно осуждаемо: кто озабочен уничтожением TUT.by

Amnesty International: "Блакаванне TUT.by ўяўляе сабой поўнамаштабны замах на права на свабоду выказвання меркаванняў і свабоду прэсы ў Беларусі і наносіць цяжкі ўдар па доступе жыхароў краіны да незалежных крыніц інфармацыі. Маштабы гэтай атакі нельга недаацэньваць, паколькі каля паловы беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў звярталіся да TUT.by за навінамі і іншымі сэрвісамі".

Хочаце дапамагчы незалежнай журналістыцы? Станьце падпісантам на Patreon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі