Некалькі беларусаў знаходзяцца ў будынку кіеўскай мэрыі
Яны абараняюць будынак Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі, які сёння зранку штурмавала спецпадраздзяленне "Беркут".
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла актывістка міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Марыя Квіцінская. Па яе словах, у будынку цяпер знаходзяцца пяць ці шэсць маладафронтаўцаў. Пры гэтым Квіцінская не змагла сказаць, колькі беларусаў цяпер знаходзіцца ў Кіеве.
Дарэчы, многія з беларускіх актывістаў і палітыкаў ужо з'ехалі з украінскай сталіцы. У прыватнасці, напярэдадні ўвечары ў Беларусь вярнуўся лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў.
У Кіеве грамадзяне Беларусі бралі ўдзел у абароне плошчы Незалежнасці і прылеглай да яе вуліцы Інстытуцкай падчас сённяшняга начнога штурму сілавікоў. У мірным стрымліванні сілавікоў брала ўдзел каля дзясятка беларусаў.
Фота — unian.net