Нік Бэйлен дапаможа зборнай Беларусі па хакеі вярнуцца ў эліту
Нік Бэйлен дапаможа зборнай Беларусі па хакеі вярнуцца ў эліту. 29-гадовы амерыканец з беларускім пашпартам, абаронца чалябінскага "Трактара" пацвердзіў свой удзел у чэмпіянаце свету ў дывізіёне 1 (група "А"). Пра гэта паведаміў галоўны трэнер зборнай Андрэй Сідарэнка. Чакаецца, што на збор Бэйлен прыедзе 11 красавіка, інфармуе прэс-служба Федэрацыі хакея Беларусі.
Нік Бэйлен два сезоны (у 2014-2016 гадах) выступаў за мінскае "Дынама", атрымаў беларускі пашпарт. Аднак у наступным сезоне пакінуў Мінск, выступаў у Швецыі, а пасля — у Расіі. Прыцягваўся да гульняў беларускай зборнай. У апошнія гады Бэйлен не выступаў за зборную, але Сідарэнка здолеў яго вярнуць.
Чэмпіянат свету ў дывізіёне 1 стартуе 29 красавіка ў Казахстане. За дзве пуцёўкі ў эліту пазмагаюцца зборныя Беларусі, Казахстана, Славеніі, Паўднёвай Карэі, Венгрыі і Літвы.