Ніводнага смяротнага прысуду не было ў Беларусі за мінулы год

Насупраць звестак аб колькасці асуджаных да смяротнага пакарання за 2012 год стаіць прочырк. Гэта азначае, што ў краіне такая “з’ява адсутнічае”.


Для параўнання, у 2011 на смерць былі асуджаныя трое беларусаў (двое з іх — Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў, прысуд у дачыненні якіх быў прыведзены да выканання летась), у 2008–2010 — па двое штогод.



Што да пажыццёвага зняволення, то да яго летась, як і пазалетась, асудзілі чатырох злачынцаў, інфармуе “Наша Ніва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі