Новым кіраўніком Беларускай асацыяцыі журналістаў абраны Андрэй Бастунец

24 красавіка з'езд Беларускай асацыяцыі журналістаў адзінагалосна абраў новага старшыню — Андрэя Бастунца. Як вядома, Жанна Літвіна, якая ачольвала арганізацыю ад часу яе заснавання, вырашыла пакінуць сваю пасаду (але пры гэтым яна паабяцала працягваць дапамагаць у працы БАЖ).  

Андрэй Бастунец нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мінску. Выпускнік юрыдычнага факультэта БДУ. Літаратар. Журналістыкай актыўна займаецца з 1998 года, быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Фемида NOVA", пазней стаў працаваць у Беларускай асацыяцыі журналістаў. Дагэтуль быў намеснікам старшыні БАЖ.

З'езд абраў намеснікамі старшыні БАЖ Аляксандра Старыкевіча, Святлану Калінкіну, Міхася Янчука і Аліну Суравец.

Жанна Літвіна: Надыходзіць час перадаць БАЖ у іншыя рукі

Фота: Facebook

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі