Новым прэтэндэнтам на акцыі "Уралкалія" стаў Дзмітрый Мазепін
Ён разам з Міхаілам Прохаравым можа купіць пакет кампаніі, які належыць Сулейману Керымаву з партнёрамі.
Пра гэта піша расійскае выданне "Ведомости". Бізнэсмэн з беларускімі каранямі Мазепін — уладальнік "Уралхіма". Куплю акцый "Уралкалія", нібыта, гатовыя крэдытаваць два расійскія банкі — ВТБ і "Сбербанк". Тым часам у атачэнні Керымава кажуць, што перамовы працягваюцца, а тандэм Прохараў—Мазепін не лічыцца фаварытам гонкі за пакет. Акрамя іх на акцыі кампаніі прэтэндуюць яшчэ з паўдзясятка пакупнікоў.
Нагадаем, што гаворкі аб продажы Керымавым акцый "Уралкалія" пачаліся пасля затрымання ў МІнску гендырэктара кампаніі Уладзіслава Баўмгертнера.
Фота — vedomosti.ru