Новым прэзідэнтам ФІФА стаў Джані Інфанціна
У штаб-кватэры Міжнароднай федэрацыі футбола ў Цюрыху 26 лютага адбыліся выбары новага прэзідэнта ФІФА. Ім стаў італьянец Джані Інфанціна, які раней займаў пасаду генеральнага сакратара УЕФА.
Інфанціна атрымаў 115 галасоў, шэйх Салман — 88, прынц Алі — 4, Джэром Шампань — 0.
Новаму прэзідэнту ФІФА ў сакавіку споўніцца 46 гадоў. З Еўрапейскім футбольным саюзе ён працаваў з 2000 года. Ён дыпламаваны адвакат і ў першыя гады працы ва УЕФА ў яго абавязкі ўваходзілі юрыдычныя і камерцыйныя пытанні. З 2009 года стаў генеральным сакратаром УЕФА.
Выбары прэзідэнта ФІФА адбыліся пасля гучнага антыкарупцыйнага скандалу, у які трапіў папярэдні кіраўнік арганізацыі Ёзэф Блатэр. У траўні 2015 года яго пераабралі на пяты тэрмін і галасаванне тады праходзіла на фоне арыштаў буйных чыноўнікам ФІФА. 2 чэрвеня Блатэр абвясціў, што сыходзіць з пасады прэзідэнта і будзе выконваць абавязкі кіраўніка арганізацыі да наступным выбараў. 21 снежня камітэт ФІФА па этыцы прыняў рашэнне ад адхіленні Блатэра ад любой футбольнай дзейнасці на восем гадоў. Такую ж санкцыю ўжылі і ў дачыненні прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні.