Onliner.by: Гэта тэхнічныя праблемы, нашы юрысты высвятляюць

Карэспандэнт Еўрарадыё звязаўся з супрацоўнікамі зачыненага сайта Onliner.by. Нагадаем, што 20 снежня з ініцыятывы Мінгандлю ён выключаны з нацыянальнай даменнай зоны. Прычынай называюцца парушэнні ў правілах гандлю: некаторыя з інтэрнэт-крамаў, зарэгістраваных на сайце, пазначалі кошты ў валюце, а не ў рублях. Увечары ў суботу сайт перастаў адчыняцца.

"Гэта нашы тэхнічныя праблемы. Нашы юрысты высвятляюць", — паведамілі карэспандэнту Еўрарадыё супрацоўнікі Onliner.by.

Разам з тым у сацыяльных сетках яны прызналіся, што вечар суботы — не самы лепшы час, каб высветліць усе акалічнасці. Да таго ж, паводле неафіцыйных звестак акурат на гэты вечар у калектыва Onliner.by быў прызначаны навагодні карпаратыў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі