Па кулі, ад якой на Майдане загінуў беларус, правялі 700 экспертыз
І давядзецца правесці яшчэ паўтары тысячы.
Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў у інтэрв'ю сайту censor.net.ua распавёў аб расследаванні першых забойстваў на Майдане. У тым ліку, беларуса Міхаіла Жызнеўскага, якога прызналі героем Нябеснай сотні.
Па словах кіраўніка МУС Украіны Нігаяна, Жызнеўскага і Сеніка забілі з помпавай стрэльбы, якая страляе гумовымі кулямі. "Як гэта было зроблена: засунулі туды металічную кулю — і стрэлілі. Мы разумеем, што гэта, хутчэй за ўсё, была стрэльба "Форд-500", якая знаходзілася тады на ўзбраенні ўнутраных войскаў. Агледзелі ўсе гэтыя стрэльбы, выявілі, што металізацыя ў ствале ёсць у такой колькасці... Потым робіцца аналіз ствала і аналіз кулі", — распавёў Авакаў.
Ён дадаў, што па кулі, якая забіла Жызнеўскага, праведзена ўжо 700 экспертыз. І, хутчэй за ўсё, давядзецца правесці яшчэ паўтары тысячы, каб аргументавана выявіць віноўніка забойства.
Год таму ў Кіеве загінуў абаронца Майдана беларус Міхаіл Жызнеўскі
Фота — svaboda.org