“Пачнём з малога, а там паглядзім”: дэпутаты ўхвалілі праграму Румаса
Праграму дзейнасці ўраду на 2019—2020 гады прадстаўляў 31 кастрычніка дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прэм’ер-міністр Сяргей Румас. Распавядаў пра тое, якім чынам яго каманда плануе палепшыць дабрабыт беларусаў і эканамічную сітуацыю ў краіне. У выніку дэпутаты аднагалосна падтрымалі прапанаваную Румасам “Праграму дзейнасці ўраду”.
Ці можна казаць, што распрацаваная камандай Сяргея Румаса праграма дзейнасці — рэфарматарская? Ці можна верыць абяцанням прэм’ера і чакаць паляпшэння дабрабыту? Ці палепшацца адносіны дзяржавы і прыватнага бізнесу пры новым урадзе? Што чакае стратныя дзяржпрадпрыемствы? Ці можна лічыць гэтую праграму ўраду перадвыбарнай праграмай Аляксандра Лукашэнкі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
Слухаць ці спампаваць падкаст размовы ніжэй.