Пад Брэстам адбылася акцыя салідарнасці з Кірылам Сілівончыкам (фота)
Паказалі плакат, за які, імаверна, расійскі суд асудзіў беларускага айцішніка.
Невядомыя актывісты вывесілі пад Брэстам вялікі плакат "Слава Украіне! Жыве Беларусь!". Плакат з'явіўся 22 красавіка на шашы "Брэст — Мінск". На ім — выява
ўкраінскага салдата, які рве і топча расійскі сцяг. Цалкам магчыма, што менавіта за гэты малюнак, размешчаны на старонцы ў сацыяльнай сетцы, і быў асуджаны ў Расіі Кірыл Сілівончык.
Нагадаем, што днямі стала вядома, што Маскоўскі акруговы вайсковы суд прысудзіў да двух гадоў калоніі-пасялення 22-гадовага грамадзяніна Беларусі, які працаваў сістэмным адміністратарам на адным з заводаў у Ніжнім Ноўгарадзе. Нагодай сталі публікацыі, які Сілівончык размесціў у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.
Малады чалавек быў прызнаны вінаватым па артыкуле “публічнае апраўданне тэрарызму ці публічныя заклікі да яго”. Як заяўляе пракуратура, у прыватнасці, ён заклікаў “забіваць маскалёў” і “вярнуць Крым Украіне”.