Пад Чарнобылем зноў пачаўся пажар, гарыць сухая трава (фота)
Папярэдні буйны пажар пачаўся там у канцы красавіка. Для яго ліквідацыі давялося прыцягваць значныя сілы.
У зоне адчужэння Чарнобыльскай АЭС пачаўся другі за апошнія месяцы пажар. Папярэдні пачаўся там у канцы красавіка. Для яго ліквідацыі на плошчы 320 гектараў давялося прыцягваць значныя сілы. Пажар да АЭС не дабраўся.
Як інфармуе ВВС, на гэты раз гарыць сухая трава і чарот на плошчы каля 130 гектараў. Барацьбу з агнём вядуць 117 чалавек і 24 адзінкі тэхнікі. Пакуль патушыць пажар не ўдаецца.
Фота: mns.gov.ua