Пад Санкт-Пецярбургам паставілі помнік Пуціну ў вобразе імператара (фота)

У катэджным пасёлку каля вёскі Агалатава за 20 км ад Санкт-Пецярбурга паставілі бюст прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, перадае BBC. Кіраўнік Расіі паказаны ў вобразе рымскага імператара — апрануты ў тогу паўзверх старажытных даспехаў. На грудзях у яго — медаль з гербам Расіі. Паведамляецца, што на на галаву Пуціна планавалі таксама змясціць лаўровы вянок, аднак потым ад гэтай ідэі адмовіліся.

Ініцыятарам адкрыцця помніка стала гарадское казачае таварыства Санкт-Пецярбурга "Ірбіс". Атаман таварыства Андрэй Палякоў заявіў, што "ў гэтым вобразе — сімвал нашай расійскай дэмакратыі". Бюст стаіць у прыватных уладаннях атамана, таму афіцыйнага дазволу на яго ўсталяванне не спратрэбілася.

Па словах Палякова, паставіць помнік ён надумаў пасля анэксіі Крыма, якую ён называе "вяртаннем нашых рускіх зямель" і параўноўвае з падзеннем Берлінскай сцяны.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі