Пад Віцебскам знайшлася магіла ката Леапольда (фота)

Як пішуць "Народныя навіны Віцебска", могілкі знаходзяцца на ўскраіне парку адпачынку імя Чырвонай Арміі ў Мазурыне пад Віцебскам. У пяску пад хвоямі знайшлі апошні прытулак хатнія гадаванцы, якіх пасля смерці гаспадары не захацелі ўтылізаваць.



Паводле дзейсных нарматыўных актаў, у Віцебску няма могілак для жывёлаў. На палігоне цвёрдых адкідаў адведзены спецыяльны ўчастак для пахавання трупаў вандроўных жывёлаў і тых, каго гаспадары ўсыпілі ў ветэрынарных клініках.



Дарэчы, у нашай краіне дагэтуль няма афіцыйных могілак для жывёлаў ні ў адным горадзе.



Фота — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі