Пад забарону ў Беларусі трапіла не ўся прадукцыя кампаніі "Орими" — Мінздароўя

Гарбата, ілюстрацыйнае фота

Гарбата, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Мінздароўя наклала забарону на ўвоз толькі некалькіх відаў гарбаты, якую выпускае расійская кампанія "Орими", удакладнілі ў ведамстве.

Пад забарону трапілі чорная байхавая гарбата ў пакеціках "Прынцэса Кандзі моцны характар", "Прынцэса Кандзі" цэйлонская і "Гіта". Прычына — неадпаведнасць патрабаванням па біялагічных паказчыках: у іх павышаны паказчык цвілі.

Напярэдадні паведамлялася, што Мінздароўя забараніла ўвоз і продаж прадукцыі кампаніі "Орими" — буйнога расійскага пастаўшчыка вядомых брэндаў гарбаты і кавы. У афіцыйна апублікаваным дакуменце не ўдакладнялася, якія менавіта маркі трапілі ў "чорны спіс".

Расійская кампанія выпускае такія брэнды, як Greenfield, Tess, Jardin, "Прынцэса Нуры", "Прынцэса Ява", "Прынцэса Кандзі", "Жакей", "Гіта", "Жамчужына Ніла", "Шах".

Каментуючы беларускую забарону, у Расспажыўнаглядзе заявілі, што ў прадукцыі "Орими" цвілі не выявілі. А праблемы з прадукцыяй у Беларусі, на думку расійскіх спецыялістаў, маглі ўзнікнуць праз няправільныя ўмовы захоўвання і транспартавання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі