Падчас будаўніцтва МКАД-2 знайшлі помнікі Сярэднявечча, месца засакрэцілі
Археалагічныя раскопкі запланавалі на жнівень.
Больш за 10 новых археалагічных помнікаў Сярэднявечча знайшлі навукоўцы падчас абследавання другой чаргі будаўніцтва Мінскай кальцавой аўтадарогі-2 (МКАД-2). Адбылося гэта на ўчастку ад дарогі Мінск — Гродна да дарогі Мінск — Брэст, паведамляе тэлеканал АНТ. Дакладнае месца трымаецца ў сакрэце, каб туды не з'явіліся чорныя капальнікі.
Навукоўцы будуць праводзіць раскопкі ў жніўні пасля завяршэння ўборкі збожжавых. Тады і агучаць назвы населеных пунктаў, каля якіх знайшлі помнікі. Дарэчы, некаторыя са знаходак адносяцца да першабытнага перыяду.
Фота: АНТ