Палітолаг: У рэзалюцыі па Беларусі наўрад ці будзе нешта новае

110927 LagvinecS.mp3

Еўрарадыё: Наколькі шмат увагі на Саміце Ўсходняга Партнёртва ў Варшаве будзе нададзена Беларусі?

Лагвінец: “Пэўная ўвага, несумненна, будзе. Беларусь – адна з шасці краінаў-сябраў Усходняга Партнёртва, і сітуацыя ў ёй адрозніваецца ад сітуацыі ў іншых пяці краінах. Беларускаму кіраўніцтву забаронены ўезд у Еўрасаюз, таму наўрад ці мы зможам пабачыць на саміце прэзідэнта ці прэм’ер-міністра”.

Еўрарадыё: Якой можна чакаць рэзалюцыю па Беларусі?

Лагвінец: “Рэзалюцыю прымаюць супольна кіраўнікі краінаў ЕС, а таксама краінаў-сябраў Усходняга Партнёрства. Трэба звярнуць увагу і на тое, што прынамсі дзве краіны з Усходняга Партнёртва таксама маюць аўтарытарнае праўленне: гэта Азербайджан і Арменія. Трэба таксама мець пад увагай і тыя аўтарытарныя тэндэнцыі, якія мы назіраем ва Ўкраіне. Я дапускаю, што ў беларускай рэзалюцыі будзе заклік аб вызваленні палітычных вязняў. Наўрад ці будзе нешта большае”.

Еўрарадыё: Ці можа Беларусь стаць “яблыкам разладу” і не толькі не ўмацаваць Усходняе Партнёрства, але і разваліць яго?

Лагвінец: “Беларусь не ў стане разваліць Усходняе Партнёрства, яно будзе развівацца далей”.

Еўрарадыё: Беларусь на саміце будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Мартынаў. Якую пазіцыю зойме прадстаўнік афіцыйнага Мінска?

Лагвінец: “Пазіцыя даўно вядомая. Ён просты выканаўца той палітычнай лініі, якую задае Лукашэнка. Мяркую, нічога сенсацыйнага на гэтым саміце Мартынавым сказана не будзе. Будуць тыя самыя заявы пра суверэнітэт, пра беларускі народ, які падтрымлівае ўладу, а таксама пра тое, што тыя вязні, якія знаходзяцца ў турмах, не палітычныя, а звычайныя парушальнікі закону”.

Еўрарадыё: Ці могуць давацца нейкія абяцанні пра лібералізацыю?

Лагвінец: “Можа нефармальна і будзе што-небудзь паабяцана, як было зроблена па выніках сустрэчы Лукашэнкі з міністрам замежных справаў Баўгарыі, але гэта не будзе вынесена на публіку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі