Памерла беларуска, якую згвалтавалі і спрабавалі задушыць у Варшаве
Памерла беларуска, на якую напалі ў цэнтры Варшавы
У лякарні памерла беларуска Ліза, якую згвалтавалі і спрабавалі задушыць у Варшаве.
Прычынай смерці дактары называюць смерць мозгу. Пра гэта піша onet.pl са спасылкай на прэс-сакратара Варшаўскага медыцынскага ўніверсітэта Барбару Мяткоўску.
Як распавядала Еўрарадыё, пасля нападу дзяўчына ў крытычным стане перабывала ў рэанімацыйна-анестэзіялагічным аддзяленні адной з варшаўскіх бальніц.
Напад на Лізу адбыўся ў ноч на нядзелю, 25 лютага, у цэнтры Варшавы. Нападнік згвалтаваў яе і спрабаваў задушыць.
Апошнія некалькі дзён яна была ў крытычным стане, на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яе хлопец Даніла арганізаваў збор сродкаў, каб аплаціць медыцынскія паслугі.
Нападніка затрымалі. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.
Брат дзяўчыны спрабуе прыехаць з Беларусі ў Польшчу, каб забраць яе цела, паведамляе са спасылкай на крыніцы Onet. Аднак пакуль невядома, калі гэта адбудзецца.
Пакуль Ліза была ў рэанімацыі і за яе жыццё змагаліся лекары, на лячэнне і рэабілітацыю сабралі 548 тысяч злотых. Як даведалася "Зеркало", гэты фінансавы збор будзе кантраляваць польская дзяржава. Усе выплаты будуць прыходзіць пасля адпаведнай верыфікацыі.
I am deeply saddened by the tragic death of 25-year-old Belarusian, Liza, who suffered a brutal attack in Warsaw four days ago. Despite the doctors' best efforts, they could not save her life. My thoughts are with her family & friends. We all share in your sorrow.
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) March 1, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.