Памёр легендарны амерыканскі баксёр Махамед Алі

Памёр легендарны амерыканскі баксёр Махамед Алі

Памёр легендарны амерыканскі баксёр Махамед Алі (Касіус Марселус Клэй). Яму было 74 гады. Як інфармуе nbcnews.com, апошнім часам у Алі былі праблемы з дыханнем і яго шпіталізавалі для агляду ў адну з бальніц Фенікса. Раптоўна яго стан стаў крытычным. Выратаваць Махамеда Алі лекары не змаглі. Вядома, што больш за 30 гадоў ён змагаўся з хваробай Паркінсана.

Махамед Алі нарадзіўся 17 студзеня 1942 года ў Луісвіле, штат Кентукі. Ужо ў 17 гадоў ён выступаў за алімпійскую зборную ЗША па боксе, а ў 1960-м у Рыме стаў алімпійскім чэмпіёнам (тады яшчэ пад сваім сапраўдным прозвішчам). Пасля Махамед выступаў у прафесійным боксе, быў абсалютным чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе (у 1964-1966, 1974-1978 гадах), чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе па версіях WBC (у 1974-1978 гг.), WBA (у 1967-м, 1974-1978 гадах). Пяць разоў ён прызнаваўся "Баксёрам года". Са спортам Алі развітаўся ў 1978 годзе, але з-за фінансавых цяжкасцяў яшчэ некалькі разоў выходзіў на рынг.

У біяграфіі Махамеда Алі ёсць эпізод, калі ў 1967-м ён быў прызваны ў амерыканскае войска і адмовіўся ўдзельнічаць у вайне ў В'етнаме. За ўхіленне ад службы яго асудзілі на 5 гадоў зняволення, пазбавілі звання чэмпіёна свету. Больш таго, спартсмену забаранілі займацца боксам. На рынг Алі вярнуўся пасля таго, як у 1970-м Вярхоўны суд ЗША адмяніў прысуд. Вяртанне ў бокс было няпростым. У 1971-м ён пацярпеў першае паражэнне ў кар'еры. Але пасля яго прыйшлі і славутыя перамогі.

Памёр легендарны амерыканскі баксёр Махамед Алі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі