Папа Рымскі падтрымаў Украіну і сказаў "Хрыстос уваскрос" па-ўкраінску
Дэлегацыя з Украіны на Святой Імшы / vatican news.va
Падчас Велікоднай пропаведзі Папа Рымскі Францішак звярнуўся да дэлегацыі з Украіны.
— У гэтай цемры, у якой вы жывяце, спадар мэр, спадары парламентарыі, у непраглядным змроку вайны і жорсткасці мы ўсе молімся з вамі і пра вас, у гэтую ноч; мы молімся аб суцяшэнні столькіх пакут. Мы можам толькі падзяліцца з вамі нашай блізкасцю, нашай малітвай і сказаць: "Мацуецеся! Мы побач з вамі!”. А таксама расказаць аб самым вялікім, што святкуецца сёння: [на ўкраінскай мове. — Vatican News] " Хрыстос уваскрос!", — сказаў Папа Францішак.
Сярод гасцей у Ватыкане былі мэр Мелітопаля Іван Фёдараў, а таксама некаторыя прадстаўнікі ўрада Украіны, піша Vatican News.
У 2022 годзе каталікі і пратэстанты святкуюць Вялікдзень 17 красавіка. Гэта адно з самых вялікіх хрысціянскіх святаў, якое прысвечана уваскрасенню Ісуса Хрыста.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.