Папа Рымскі заявіў, што Украіна — народ-пакутнік, а Расія — агрэсар

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA
Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/MinistryofDefence.UA

Папа Рымскі Францішак заявіў, што Украіна — народ-пакутнік, а Расія — агрэсар. "Безумоўна, за ўварванне нясе адказнасць расійская дзяржава, — кажа пантыфік. — ...Чаму я не называю імя [Уладзіміра] Пуціна, калі гаворка ідзе пра адказных? Няма неабходнасці называць імя і прозвішча — ўсе і так ведаюць маю пазіцыю".

Папа Рымскі прыгадаў, што на другі дзень вайны ён пайшоў у расійскую амбасаду і "папрасіў пасла перадаць Пуціну, што... гатовы паехаць ва Украіну". Адказаў на гэта міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў, які ў лісце даў зразумець, што пакуль у яго паслугах неабходнасці няма.

"Я вырашыў, што калі калісьці паеду туды, то адразу і ў Маскву, і ў Кіеў, — працягвае Папа Рымскі. — Я некалькі разоў прымаў у Ватыкане дэлегацыю з Украіны, мы працуем разам. Я тройчы размаўляў з [Уладзімірам] Зяленскім па тэлефоне. Пазіцыя Святога Прастола — шукаць міру і ўзаемаразумення. Мы заўсёды гатовыя выступіць пасярэднікамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі